Гэты сайт створаны для тых:
|
|
|
|
краязнаўчы сайт |
|
|
____________________________________________ 04.01.2015г. Фота і відэа з Талькаўскага фэста - 2014
 |
Дзякуй усім, хто даехаў сёлета ў Тальку на Коласаву паляну 4 кастрычніка!
|
Падрабязнасцi  ____________________________________________ 13.09.2014г. Талькаўскі фэст - 2014
 |
Наша традыцыйнае свята збірае старых і новых сяброў 4 кастрычніка, у суботу.
Запрашаем бардаў, паэтаў, аматараў народных песень, танцаў, гульняў.
|
Збор у 12 гадзін ля талькаўскага клуба.
Даведкі па тэлефоне: 8029-3779959 ці на эл-пошту talka5@tut.by
З гісторыі мерапрыемства
| ____________________________________________ 12.09.2014г. Краязнаўчы музей ў вёсцы Талька
 |
Артыкул асіповіцкага краязнаўцы Юрыя Клеванца "Выпадковыя археалагічныя знаходкі са школьнага музея ў вёсцы Талька."
Юрый Васільевіч зрабіў замалёўкі і фота 18 археалагічных экспанатаў, датаваў іх, вызначыў да якой археалагічнай культуры адносіцца знаходка.
|
Падрабязнасцi  ____________________________________________ 09.10.2013г. Уражанні ад Талькаўскага фэста-2013
 |
Сёлетняе наша свята было прысвечана паўстанню 1863 года. Кожны з выступоўцаў неяк закрануў тэму Паўстання ў сваім выступе.
|
Падрабязнасцi  ____________________________________________ 27.09.2013г. Як адстаўным салдатам у Суціне зямлю давалі
Адшумела, адгрымела паўстанне 1863 года на Беларусі, тагачасным заходнім краі Расійскай імперыі. Пераможцы ў асобе царскай адміністрацыі вырашалі лёс пераможаных. Па загаду губернатара Мураўёва 23 сям’і аколічнай суцінскай шляхты былі высланы ў Томскую губернію. Уся іх рухомая і нерухомая маёмасць была канфіскавана і перададзена дзяржаве. Што стала надалей з тымі вотчыннымі землямі сасланых суцінцаў?
|
Падрабязнасцi  ____________________________________________ 10.09.2013г. Талькаўскі фэст-2013
 |
Сёлета наша свята адбудзецца ў суботу, 5 кастрычніка.
Плануем гэты фэст прысвяціць гадавіне паўстання 1863 года – 150 год таму ў нашым краі адбываліся такія падзеі, што 22 сям’і з Суціна былі сасланыя ў Томскую губерню.
|
Збор у 12 гадзін каля талькаўскага клуба.
Пра тое, што адбылося тады ў нашым краі можна прачытаць тут:
Суцін у паўстанні 1863 г.
Спіс сасланых суцінцаў
Запрашаем усіх ахвотных!
З гісторыі мерапрыемства
| ____________________________________________ 03.04.2013г. "Замачак” паміж неалітам і жалезным векам на Беларусі (прэзентацыя)
 |
Аўтар – вучоны-прыродазнаўца, даследчык беларускіх балотаў Валерый Трыбіс. |
Сп. Валерый са сваімі вучнямі-калегамі, удзельнікамі секцыі касмічнай біялогіі Рэспубліканскага эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва, двойчы ажыццявілі вандроўкі- даследаванні нашай прыроды і мясцовасці каля гарадзішча Замачак.
|
Падрабязнасцi  ____________________________________________ 23.01.2013г. Як "святкавалі" стары новы год у Бабруйскім НКВД
Наш зямляк Віктар Крэс працягвае вывучаць свой радавод. Яго маці Марыя родам з Суціна з дому Панятоўскіх. Раней на нашым сайце былі апублікаваныя яго праца пра матчыных продкаў "Мае Панятоўскія" і артыкул пра знішчэнне бальшавіцкай уладай суцінскай шляхты "Суцінскія недасекі". Цяпер сп. Віктар дапоўніў спіс закатаваных землякоў яшчэ некалькімі прозвішчамі.
|
Падрабязнасцi  ____________________________________________ 10.10.2012г. Уражанні ад Талькаўскага фэста-2012
 |
Сёлетняе наша свята было адметнае тым, што сіноптыкі, дзякуй Богу,
памыліліся.
|
Падрабязнасцi 
____________________________________________ старонка 1234567891011
| |
Талька - слаўная рачушка,
Грунт яе пясчаны,
Бераг мяккі, як падушка,
Дзірваном засланы.
Луг квяцісты па узбярэжжы,
А трава як лава.
Па грудах дубы, як вежы, -
Паглядзець цікава
А буслоў тых і не злічыш -
Цэлыя брыгады!
І такія іх абліччы,
Бы вядуць нарады.
Тут і чаплі, гусі, качкі і сіваваронкі.
Колькі шуму і гарачкі,
Спеву і гамонкі!
А звярніце вашы вочы
Вось у гэту Тальку:
Зачаруе, каго хочаш -
Лёню і Натальку.
Якуб Колас
|