на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                          краязнаўчы сайт
 



Храмы

Археалагiчныя помнiкi

cелішча ля вёскі Вялікае Поле

гарадзішча ля вёскі Блужскі Бор

     гарадзішча ля вёскі Мацеевічы

гарадзішча ля вёскі Церабуты

могільнікi і курганы

сярэднявечныя крыжыкі

 

Гарадзішча ля вёскі Мацеевічы

Паход на Замачак

Знаходзіцца гарадзішча на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе ракі Талі, на ўскрайку лесу, ва ўрочышчы Гарадок. Вышыня над узроўнем вады 4 - 5 м. Пляцоўка авальная, выцягнута з усходу на захад, памерам 40 х 50 м. Па краі ўмацавана трыма радамі валоў вышынёй 1-2,5 м. Раскопкі не праводзіліся. Адкрыў і абследаваў у 1930 г. А. Ранейскі. Пра сённяшні стан гэтага помніка археалогіі больш падрабязна мы пішам у раздзеле пра Суцін.

Валерый Трыбіс: “Замачак” паміж неалітам і жалезным векам на Беларусі (прэзентацыя)

паглядзець прэзентацыю

Аўтар – вучоны-прыродазнаўца, даследчык беларускіх балотаў Валерый Трыбіс. Сп. Валерый са сваімі вучнямі-калегамі, удзельнікамі секцыі касмічнай біялогіі Рэспубліканскага эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і юнацтва, двойчы ажыццявілі вандроўкі- даследаванні нашай прыроды і мясцовасці каля гарадзішча Замачак. Вынікам сталі арыгінальныя назіранні пра прыроду ракі Таль, будову і размяшчэнне гарадзішча, загадкавы правал у рэчышчы. Да гэтага нашу мясцовасць даследавалі галоўным чынам гісторыкі, археолагі, этнографы, а гэты погляд цікавы нам як спроба прыродазнаўчага даследавання. Валерый Трыбіс з’яўляецца аўтарам навукова-папулярнай і адначасова паэтычнай кнігі “Слова пра балоты”.

уверх