Гэты сайт створаны для тых:
- хто жыве ў нашым краі і хоча жыць тут лепей; - цікавіцца прыродай, гісторыяй краю, навінамі сённяшняга дня; - хоча адпачываць у нашай мясцовасці, хадзіць у паходы, збіраць ягады i грыбы; - займаецца краязнаўствам; - мае патрэбу даць абвестку пра свой бізнес ці гаспадарку; - хоча знайсці аднадумцаў, сяброў.
     краязнаўчы сайт
 
 

____________________________________________

14.12.2007г.

Конкурс "Еўрапейскае мінулае, сучаснае і будучае маёй малой радзімы"

Еўрапейскі клуб настаўнікаў Беларусі абвясціў конкурс "Еўрапейскае мінулае, сучаснае і будучае маёй малой радзімы".

Па матэрыялах сайта і выніках свята "Наш край" школьнікі-краязнаўцы нашай школы падрыхтавалі праект на гэты конкурс - экскурсію "Талька і наваколлі"

____________________________________________

14.12.2007г.

Каляды

             

____________________________________________

13.12.2007г.

Нам пішуць.

На сайт прыйшло пісьмо ад Франца Іванавіча Корзюка. Ён паведаміў нам невясёлую вестку - у Суціне памёр яго бацька, а наш добры знаёмы Ян Віктаравіч Корзюк.

Мы выказваем спачуванне Станіславе Адольфаўне, дзецям, унукам, ўсім сваякам і сябрам Яна Віктаравіча.

Успамiны пра Яна Віктаравіча Корзюка

____________________________________________

09.12.2007г.

Свята "Наш край" адбылося!

Падведзены вынікі краязнаўчых спраў за 2007 год у выглядзе пяці конкурсаў.

Дзякуй усім, хто рыхтаваўся і прымаў удзел!

Уся вартая інфармацыя, што была сабраная, ў бліжэйшы час будзе размешчана на сайце. З'явяцца новыя закладкі: "Маршруты экскурсій", "Фальклёр", "Малыя вёскі", папоўніцца "Фотагалерэя", "Прадпрыемствы".


Падрабязнасці

____________________________________________

19.11.2007г.

Свята "Наш край" адбудзецца 8 снежня.

Прапануем прыняць удзел у конкурсах:

1. "Мой экспанат для школьнага музея".

2. "Малыя вёскі майго краю".

3. "Маршрут экскурсіі па нашаму краю".

4. "Старыя фатаграфіі".

5. "Прадпрыемствы нашай мясцовасці".


Падрабязнасці

____________________________________________

16.11.2007г.

Фатаграфія як жывая гісторыя

Марына Камароўская, вучаніца 11 класа, падрыхтавала працу на агульнабеларускі конкурс для школьнікаў "Гісторыя вачыма хатняга фатографа". Яна наведала Ганну Восіпаўну Карповіч, яны доўга гутарылі - і вось з'явіўся гэты артыкул "Фатаграфія як жывая гісторыя"

____________________________________________

20.10.2007г.

Старажылы

20 кастрычніка вучні-краязнаўцы наведалі самую старую жанчыну нашага мястэчка Вольгу Сяргееўну Радзюк. Яна нарадзілася ў вёсцы Блужскі Бор у 1913 годзе. Вольга Сяргееўна расказала нам пра сваё доўгае жыццё.

____________________________________________

15.10.2007г.

Увага, конкурс!

Рыхтуемся ўдзельнічаць у конкурсе для школьнікаў Беларусі "Фатаграфія вачыма хатняга фатографа".

Падрабязнасці на сайце www.historyja.net

____________________________________________

10.10.2007г.

У верасні ў Тальку прыязджалі з Ізраілю нашчадкі талькаўскіх яўрэяў.

У верасні ў Тальку прыязджалі з Ізраілю Зві і Галіна Рашалі - нашчадкі талькаўскіх яўрэяў.

36 год таму яны выехалі з Беларусі, а цяпер прыехалі сюды, каб укленчыць ля роднай магілы. Абышлі ўсё мястэчка, агледзелі старыя яўрэйскія хаты, распытвалі пра сваіх продкаў, дзякавалі за тое, што ў Тальцы не забываюць парадкаваць яўрэйскую магілу.

Талькаўскія яўрэі

____________________________________________

старонка 1234567891011

 

Талька - слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны,

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,

А трава як лава.

Па грудах дубы, як вежы, -

Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -

Цэлыя брыгады!

І такія іх абліччы,

Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,
качкі і сіваваронкі.

Колькі шуму і гарачкі,

Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы

Вось у гэту Тальку:

Зачаруе, каго хочаш -

Лёню і Натальку.

Якуб Колас

 
павялічыць карту
 

e-mail: talka5@tut.by

тэл. у Тальцы:8(01713) 71 410

маб.тэл.: 8(029) 3 779 959

паштовы адрас: 222813,
в. Талька, Пухавіцкі раён,
Мінская вобласць,
Беларусь

 

Прагноз надвор'я:


Надвор'е ў Беларусі - %D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0


Статыстыка:


Каталог TUT.BY

Калі Вы размясціце спасылку на нашу старонку на сваім інтэрнэт-рэсурсе, мы будзем вельмі ўдзячныя!



Код банэра для размяшчэння на сайце:

   

© 2007