Гэты сайт створаны для тых:
- хто жыве ў нашым краі і хоча жыць тут лепей; - цікавіцца прыродай, гісторыяй краю, навінамі сённяшняга дня; - хоча адпачываць у нашай мясцовасці, хадзіць у паходы, збіраць ягады i грыбы; - займаецца краязнаўствам; - мае патрэбу даць абвестку пра свой бізнес ці гаспадарку; - хоча знайсці аднадумцаў, сяброў.
     краязнаўчы сайт
 
 

____________________________________________

08.10.2007г.

7 кастрычніка ў Тальцы сёмы раз прайшоў Талькаўскі фэст.

7 кастрычніка ў Тальцы сёмы раз прайшоў Талькаўскі фэст. На жаль, не прыехалі дзіцячыя гурты, паэты з літаратурнага аб'яднання "Мар'інка", бо ўлады забаранілі свята ў клубе на той падставе, што гэта масавае мерапрыемства, і трэба было падаць заяўку за 15 дзён. Таму фэст прайшоў трошкі ў іншым фармаце, чым планавалася.

Падрабязнасці

____________________________________________

01.10.2007г.

Талькаўскі фестываль

адбудзецца 7 кастрычніка 2007г. Запрашаем усіх, хто любіць спяваць, танцаваць, чытаць вершы (можна не толькі свае).

Пачатак а 12 гадзіне ля мясцовага ДК, а працяг на беразе Талі.

У праграме чакаецца:


- гурт "Калыханка" з Міханавічаў;
- гурт "Гронка" з Мінска;
- гурт "Верабейкі" з Любані;
- барды - Андрэй Мельнікаў і інш.;

- і твой выступ!

Чакаем!!!

З гісторыі мерапрыемства

____________________________________________

01.09.2007г.

Вядзецца распрацоўка сайта.

На дадзенай старонцы не працуюць кнопкі: "ПРАДПРЫЕМСТВЫ", "АДПАЧЫНАК".

Пра знойдзеныя памылкі на старонках паведаміце, калі ласка, на адрас: psv0412@inbox.ru

____________________________________________

старонка 1234567891011

 

Талька - слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны,

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,

А трава як лава.

Па грудах дубы, як вежы, -

Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -

Цэлыя брыгады!

І такія іх абліччы,

Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,
качкі і сіваваронкі.

Колькі шуму і гарачкі,

Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы

Вось у гэту Тальку:

Зачаруе, каго хочаш -

Лёню і Натальку.

Якуб Колас

 
павялічыць карту
 

e-mail: talka5@tut.by

тэл. у Тальцы:8(01713) 71 410

маб.тэл.: 8(029) 3 779 959

паштовы адрас: 222813,
в. Талька, Пухавіцкі раён,
Мінская вобласць,
Беларусь

 

Прагноз надвор'я:


Надвор'е ў Беларусі - %D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0


Статыстыка:


Каталог TUT.BY

Калі Вы размясціце спасылку на нашу старонку на сваім інтэрнэт-рэсурсе, мы будзем вельмі ўдзячныя!



Код банэра для размяшчэння на сайце:

   

© 2007