Гэты сайт створаны для тых:
- хто жыве ў нашым краі і хоча жыць тут лепей; - цікавіцца прыродай, гісторыяй краю, навінамі сённяшняга дня; - хоча адпачываць у нашай мясцовасці, хадзіць у паходы, збіраць ягады i грыбы; - займаецца краязнаўствам; - мае патрэбу даць абвестку пра свой бізнес ці гаспадарку; - хоча знайсці аднадумцаў, сяброў.
     краязнаўчы сайт
 
 

____________________________________________

06.09.2012г.

Талькаўскі фэст 2012

Традыцыйнае свята бардаў, паэтаў, аматараў народных песень, танцаў і гульняў сёлета адбудзецца -
             7 кастрычніка

Будзем збірацца ў 12 гадзін ля Талькаўскага клуба.

Запрашаем усіх ахвотных!


З гісторыі мерапрыемства

____________________________________________

12.07.2012г.

Краявіды - новая старонка на нашым сайце!

У раздзеле "Фотагалерэя" з'явілася новая старонка - краявіды.

Пакуль што там размешчаны фота толькі двух аўтараў - славутага фотажурналіста з газеты "Звязда" Анатоля Клешчука і аматаркі фатаграфіі Наталлі Каранкевіч.

Калі вы фатаграфуеце, маеце цікавыя фота пра наш край і вам надакучыла дзівіцца прыгажосці нашай Талькі ў самоце, дасылайце іх на наш сайт.

Загадзя дзякуем!

____________________________________________

11.07.2012г.

Талькаўскія краявіды

Узімку Тальку наведаў славуты беларускі фотамастак Анатоль Клешчук.

Падрабязнасцi

____________________________________________

10.07.2012г.

Знішчаецца помнік гісторыі

Падчас рэканструкцыі шашы Мінск-Гомель на беразе Свіслачы каля мястэчка Лапічы Асіповіцкага раёна знішчаецца старажытнае селішча.

Падрабязнасцi

____________________________________________

12.01.2012г.

Абвестка

Прапаную паслугі рэпетытара.

Дапамагу падрыхтавацца да ЦТ, экзамена па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўства. Настаўнік вышэйшай катэгорыі, вялікі вопыт выкладання, актыўныя методыкі, індывідуальны падход да кожнага вучня.

Ільініч Наталля Валянцінаўна, тэл. 8-029-3779959

____________________________________________

03.12.2011г.

Сярэднявечныя крыжыкі

Артыкул асіповіцкага краязнаўцы Юрыя Клеванца цікавы і нам, жыхарам Талькаўскага краю, бо вёскі Грава і Амінавічы, дзе знойдзены апісаныя крыжыкі, знаходзяцца зусім недалёка ад нас.

Падрабязнасцi

____________________________________________

07.10.2011г.

Уражанні ад Талькаўскага фэста-2011

У мінулую нядзелю мне пашанцавала апынуцца на сапраўдным свяце Беларускай душы - у мястэчку Талька, а дакладней, ля Талькі, у казачным па сваёй прыгажосці лесе.

Падрабязнасцi

____________________________________________

08.09.2011г.

Талькаўскі фэст 2011

Талькаўскі фестываль сёлета адбудзецца 2 кастрычніка.

Збор у 12 гадзін ля клуба.

Запрашаем бардаў, паэтаў, аматараў народных песень і танцаў.


З гісторыі мерапрыемства

____________________________________________

24.03.2011г.

Спіс рэпрэсіраваных

Спіс людзей Талькаўскага краю рэпрэсіраваных Савецкай уладай даслала наша зямлячка Анжэла Сушко.


Падрабязнасцi

____________________________________________

старонка 1234567891011

 

Талька - слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны,

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,

А трава як лава.

Па грудах дубы, як вежы, -

Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -

Цэлыя брыгады!

І такія іх абліччы,

Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,
качкі і сіваваронкі.

Колькі шуму і гарачкі,

Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы

Вось у гэту Тальку:

Зачаруе, каго хочаш -

Лёню і Натальку.

Якуб Колас

 
павялічыць карту
 

e-mail: talka5@tut.by

тэл. у Тальцы:8(01713) 71 410

маб.тэл.: 8(029) 3 779 959

паштовы адрас: 222813,
в. Талька, Пухавіцкі раён,
Мінская вобласць,
Беларусь

 

Прагноз надвор'я:


Надвор'е ў Беларусі - %D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0


Статыстыка:


Каталог TUT.BY

Калі Вы размясціце спасылку на нашу старонку на сваім інтэрнэт-рэсурсе, мы будзем вельмі ўдзячныя!



Код банэра для размяшчэння на сайце:

   

© 2007