Гэты сайт створаны для тых:
- хто жыве ў нашым краі і хоча жыць тут лепей; - цікавіцца прыродай, гісторыяй краю, навінамі сённяшняга дня; - хоча адпачываць у нашай мясцовасці, хадзіць у паходы, збіраць ягады i грыбы; - займаецца краязнаўствам; - мае патрэбу даць абвестку пра свой бізнес ці гаспадарку; - хоча знайсці аднадумцаў, сяброў.
     краязнаўчы сайт
 
 

____________________________________________

23.03.2011г.

Кніга "Талька і наваколлі"

Рыхтуецца 2-ое выданне кнігі "Талька і наваколлі" - перапрацаванае і дапоўненае.

Вы можаце паспрыяць гэтаму, зрабіўшы папярэдні заказ па тэлефоне:

            8-01713-71410 ці 8-029-3779959

____________________________________________

11.03.2011г.

Глухі суд

Суддзя Пухавіцкага раённага суда Святлана Акуліч не аднавіла на працы настаўніцу Талькаўскай сярэдняй школы Наталлю Iльініч.

Падрабязнасцi

____________________________________________

31.01.2011г.

Апошні званок?

Як магло здарыцца, што ўчора настаўніцу гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Пухавіцкага раёна Наталлю Ільініч лічылі прафесіяналам, а сёння папрасілі са школы?

У пошуках адказу на гэтае пытанне журналіст "Народнай Волі" накіравалася ў Тальку.


Падрабязнасцi

____________________________________________

06.01.2011г.

Паездка ў ТЮГ

Паездка ў ТЮГ на спектакль "Пані Завіруха" адбылася 28 снежня 2010 года.

Падрабязнасцi

____________________________________________

31.12.2010г.

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Талькаўскай школе адбудзецца      6 студзеня 2011 года, пачатак у    12 гадзін. Запрашаем вучняў, настаўнікаў з Талькі, Блужы, Суціна, а таксама ўсіх ахвотных. Канцэрт арганізаваны з дапамогай кампаніі "Будзьма беларусамі!" Уваход вольны!

____________________________________________

20.12.2010г.

Конкурс "Этнаграфія маёй вёскі"

У ходзе падрыхтоўкі ўтварылася    7 каманд, якія ажыццявілі этнаграфічныя экспедыцыі.

Падрабязнасцi

____________________________________________

18.11.2010г.

Свята “Наш край” адбудзецца 18 снежня 2010 г.

Удзельнікі 5 -11 класы.

Сёлета прапануем узяць удзел у конкурсах:

1. Мой экспанат для школьнага музея.

2. Этнаграфія маёй вёскі.


Падрабязнасці

____________________________________________

11.10.2010г.

Уражанні ад Талькаўскага фэста-2010

"Месца сустрэчы змяніць нельга" - Коласава паляна за Тальлю.

Падрабязнасцi

____________________________________________

05.09.2010г.

Талькаўскі фэст 2010

Талькаўскі фестываль адбудзецца 3 кастрычніка 2010г.

Пачатак у 12 гадзін ля клуба, працяг на беразе Талі.

Запрашаем бардаў, паэтаў, аматараў народных песень і танцаў.


З гісторыі мерапрыемства

____________________________________________

старонка 1234567891011

 

Талька - слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны,

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,

А трава як лава.

Па грудах дубы, як вежы, -

Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -

Цэлыя брыгады!

І такія іх абліччы,

Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,
качкі і сіваваронкі.

Колькі шуму і гарачкі,

Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы

Вось у гэту Тальку:

Зачаруе, каго хочаш -

Лёню і Натальку.

Якуб Колас

 
павялічыць карту
 

e-mail: talka5@tut.by

тэл. у Тальцы:8(01713) 71 410

маб.тэл.: 8(029) 3 779 959

паштовы адрас: 222813,
в. Талька, Пухавіцкі раён,
Мінская вобласць,
Беларусь

 

Прагноз надвор'я:


Надвор'е ў Беларусі - %D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0


Статыстыка:


Каталог TUT.BY

Калі Вы размясціце спасылку на нашу старонку на сваім інтэрнэт-рэсурсе, мы будзем вельмі ўдзячныя!



Код банэра для размяшчэння на сайце:

   

© 2007