Гэты сайт створаны для тых:
- хто жыве ў нашым краі і хоча жыць тут лепей; - цікавіцца прыродай, гісторыяй краю, навінамі сённяшняга дня; - хоча адпачываць у нашай мясцовасці, хадзіць у паходы, збіраць ягады i грыбы; - займаецца краязнаўствам; - мае патрэбу даць абвестку пра свой бізнес ці гаспадарку; - хоча знайсці аднадумцаў, сяброў.
     краязнаўчы сайт
 
 

____________________________________________

14.06.2010г.

Экскурсія ў Мір і Нясвіж

Доўгачаканая вандроўка адбылася 16 мая 2010 г. 25 чалавек - вучняў і настаўнікаў Талькаўскай і Суцінскай школ - забраў у назначаны час экскурсійны мар'інагорскі аўтобус проста з Суціна і Талькі.

Падрабязнасцi

____________________________________________

28.05.2010г.

Адчуць дух беларускага мястэчка

Наталля Ільініч, настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы, аўтар кнігі "Талька і наваколлі" і кіраўнік школьнага этнаграфічна-краязнаўчага гуртка, два гады рыхтуецца распачаць агратурыстычную дзейнасць.

Падрабязнасцi

____________________________________________

26.05.2010г.

Запрашаем у паход

Маршрут: Талька - Рудзенск - Вузляны - Дудуткі

Паход адбудзецца ў пачатку чэрвеня 2010 года.

Мы наведаем музей рамёстваў "Дудуткі", што знаходзіцца ў Пухавіцкім раёне на рацэ Пціч, музей у мястэчку Вузляны. Запрашаем вучняў 5-10 класаў, вандроўка на 2 дні.

Ты любіш вандроўкі па краю?

Не баішся цяжкасцей?

Тады далучайся да нас!

____________________________________________

11.05.2010г.

Запрашаем на экскурсію "Замкі Беларусі"

За адзін дзень 16 мая мы наведаем Мірскі, Нясвіжскі замкі і горад Наваградак - старажытную сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. Экскурсійны аўтобус на 25 чалавек, кошт каля 50 тысяч.

Далучайся!

____________________________________________

14.04.2010г.

Ліст у рэдакцыю

Апошнім часам я, мае знаёмыя і былыя калегі актыўна абмяркоўваем сітуацыю, у якую пастаўлены шэраг настаўнікаў Мінскай вобласці.

Падрабязнасцi

____________________________________________

12.03.2010г.

Конкурсная праца

Тэма: Талькаўскі край у гады вайны

Аўтар: Марцінчык Анастасія, вучаніца 10 класа

Праца створана на аснове ўспамінаў жыхароў краю, запісаных вучнямі Талькаўскай школы ў час падрыхтоўкі да школьнай краязнаўчай канферэнцыі "Вайна вачыма маіх аднавяскоўцаў".

Падрабязнасцi

____________________________________________

11.03.2010г.

Гукаем вясну ў Тальцы!

Што ў праграме:

Абход вёскі, віншаванне з вясной з адорваннем птушкамі і булкамі,спяванне вяснянак.

Абрад гукання вясны ў школьным садзе.

Спальванне Марэны.

Гульні, скокі праз вогнішча.

Запрашаем усіх ахвотных на рэпетыцыі!

____________________________________________

03.03.2010г.

Суцінскія недасекі

Гэта новы артыкул і ў той жа час працяг эсэ "Мае Панятоўскія" Віктара Крэса. Аўтар расказвае пра лёс суцінскай шляхты ў ХІХ і ХХ стагоддзях. Нашчадак суцінскай шляхты па драбінках сабраў успаміны жывых суцінцаў пра падзеі апошняга стагоддзя, дадаў матэрыялы з архіваў, прыправіў неабыякавасцю, хваляваннем сваёй душы.

Падрабязнасцi

____________________________________________

25.02.2010г.

Конкурсная праца

Тэма: Станіслаў Паўлавіч Аляшкевіч - ветэран Вялікай Айчыннай вайны, настаўнік Талькаўскай школы.

Аўтар: Гайдучонак Уладзімір, вучань 9 класа.

Падрабязнасцi

____________________________________________

старонка 1234567891011

 

Талька - слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны,

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,

А трава як лава.

Па грудах дубы, як вежы, -

Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -

Цэлыя брыгады!

І такія іх абліччы,

Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,
качкі і сіваваронкі.

Колькі шуму і гарачкі,

Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы

Вось у гэту Тальку:

Зачаруе, каго хочаш -

Лёню і Натальку.

Якуб Колас

 
павялічыць карту
 

e-mail: talka5@tut.by

тэл. у Тальцы:8(01713) 71 410

маб.тэл.: 8(029) 3 779 959

паштовы адрас: 222813,
в. Талька, Пухавіцкі раён,
Мінская вобласць,
Беларусь

 

Прагноз надвор'я:


Надвор'е ў Беларусі - %D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0


Статыстыка:


Каталог TUT.BY

Калі Вы размясціце спасылку на нашу старонку на сваім інтэрнэт-рэсурсе, мы будзем вельмі ўдзячныя!



Код банэра для размяшчэння на сайце:

   

© 2007