Гэты сайт створаны для тых:
- хто жыве ў нашым краі і хоча жыць тут лепей; - цікавіцца прыродай, гісторыяй краю, навінамі сённяшняга дня; - хоча адпачываць у нашай мясцовасці, хадзіць у паходы, збіраць ягады i грыбы; - займаецца краязнаўствам; - мае патрэбу даць абвестку пра свой бізнес ці гаспадарку; - хоча знайсці аднадумцаў, сяброў.
     краязнаўчы сайт
 
 

____________________________________________

31.10.2009г.

Два тыдні для грамадства

З 15 па 29 жніўня 2009 г. ў аграэкасядзібе "Зарачаны" ў Пухавіцкім раёне адбыўся валанцёрскі летнік.

Мэтай яго было адраджэнне і захаванне памяці аб сям'і Ельскіх, што раней валодалі буйнымі землямі на тэрыторыі сучаснага Пухавіцкага раёна.

Падрабязнасці

____________________________________________

27.10.2009г.

Зварот

Мы, жыхары вёскі Талька і іншых вёсак Талькаўскага сельсавета, патрабуем спыніць працэс ліквідацыі Талькаўскага сельсавета і далучэнне яго тэрыторыі да Блужскага, бо гэтае рашэнне было прынятае непрадумана і без уліку меркаванняў жыхароў Талькі.

Падрабязнасцi

____________________________________________

07.10.2009г.

Талькаўскі фэст-2009 адбыўся!

Свята паэзіі, народнай і бардаўскай музыкі прайшло ўжо дзевяты раз у Тальцы. Ад 2007 года фэст праходзіць толькі на прыродзе - Коласавай паляне, што знаходзіцца ў лесе за Таллю.

(тут стаяла "стража"-леснічоўка, дзе ў 1930-ыя гады ў лесніка Волеся Бранавіцкага летаваў Якуб Колас)

Падрабязнасцi

____________________________________________

04.09.2009г.

Талькаўскі фэст 2009

Талькаўскі фестываль адбудзецца ў нядзелю 4 кастрычніка 2009г.

Пачатак у 12 гадзін ля Талькаўскага ДК, а працяг на беразе ракі.

Запрашаем бардаў, паэтаў, выканаўцаў беларускіх народных песень.


З гісторыі мерапрыемства

____________________________________________

03.08.2009г.

Пісьмо ад нашай зямлячкі з ЗША

Здравствуйте!

Случайно нашла ваш сайт в интернете, и приятно удивилась. Мне очень понравился ваш сайт, много интересной информации. Заинтересовалась вашим сайтом, так как моя бабушка родилась в деревне Насыцк в нескольких километрах от д.Талька.

Падрабязнасцi

____________________________________________

27.07.2009г.

Вандроўка на Сяляву

З 16 па 20 ліпеня
талькаўскія краязнаўцы наведалі археалагічныя раскопкі на возеры Сялява ў Крупскім раёне. Сёлета быў юбілейны, дзесяты год раскопак.

Падрабязнасцi

____________________________________________

06.05.2009г.

Паход “Па старых сядзібах і храмах Пухавіччыны”

Маршрут: Талька - Блужа - Мар'іна Гара - Тэхнікум - Навасёлкі - Антанова - Бор - Скрыль - Падвілле - Мар'іна Горка - Талька.

Паход адбудзецца ў пачатку чэрвеня 2009 года, працягласць па часе 36 гадзін. Агульная працягласць маршрута – 94 км, з іх пешшу – каля 10 км.

Ты любіш вандроўкі па краю?

Не баішся цяжкасцей?

Тады далучайся да нас!

Падрабязнасцi

____________________________________________

05.05.2009г.

Конкурс “Што я ведаю пра Еўропу?”

Каманда Талькаўскай школы запрошана да ўдзелу ў конкурсе “Што я ведаю пра Еўропу?” Пытанні да адборачнага туру тут.

Ахвотным прапануем далучацца!

Падрабязнасцi

____________________________________________

04.05.2009г.

Сістэма краязнаўчай працы ў школе

Семінар на гэту тэму быў праведзены 18 сакавіка 2009 г. ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі для настаўнікаў-краязнаўцаў з розных школ Мінскай вобласці. Для правядзення заняткаў былі запрошаны настаўніца Талькаўскай школы Ільініч Наталля Валянцінаўна і вучні - удзельнікі краязнаўчага гуртка.

Падрабязнасцi

____________________________________________

старонка 1234567891011

 

Талька - слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны,

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,

А трава як лава.

Па грудах дубы, як вежы, -

Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -

Цэлыя брыгады!

І такія іх абліччы,

Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,
качкі і сіваваронкі.

Колькі шуму і гарачкі,

Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы

Вось у гэту Тальку:

Зачаруе, каго хочаш -

Лёню і Натальку.

Якуб Колас

 
павялічыць карту
 

e-mail: talka5@tut.by

тэл. у Тальцы:8(01713) 71 410

маб.тэл.: 8(029) 3 779 959

паштовы адрас: 222813,
в. Талька, Пухавіцкі раён,
Мінская вобласць,
Беларусь

 

Прагноз надвор'я:


Надвор'е ў Беларусі - %D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0


Статыстыка:


Каталог TUT.BY

Калі Вы размясціце спасылку на нашу старонку на сваім інтэрнэт-рэсурсе, мы будзем вельмі ўдзячныя!



Код банэра для размяшчэння на сайце:

   

© 2007