Гэты сайт створаны для тых:
- хто жыве ў нашым краі і хоча жыць тут лепей; - цікавіцца прыродай, гісторыяй краю, навінамі сённяшняга дня; - хоча адпачываць у нашай мясцовасці, хадзіць у паходы, збіраць ягады i грыбы; - займаецца краязнаўствам; - мае патрэбу даць абвестку пра свой бізнес ці гаспадарку; - хоча знайсці аднадумцаў, сяброў.
     краязнаўчы сайт
 
 

____________________________________________

06.04.2009г.

Гуканне вясны - 2009

4 красавіка ў нашай Тальцы адбылося Гуканне вясны. Пачалося свята на школьным двары.

Падрабязнасцi

____________________________________________

05.03.2009г.

Гукаем вясну ў Тальцы!

Што ў праграме:

Абход вёскі, віншаванне з вясной з адорваннем птушкамі і булкамі,спяванне вяснянак.

Абрад гукання вясны ў школьным садзе.

Спальванне Марэны.

Гульні, скокі праз вогнішча.

Запрашаем усіх ахвотных на рэпетыцыі!

____________________________________________

01.03.2009г.

Наша зямлячка Алена Мазанік

Новы артыкул "Наша зямлячка Алена Мазанік" з'явіўся ў раздзеле "Славутыя людзі". Гэта конкурсная даследчая праца, створаная краязнаўцамі нашай школы Радзюк Вольгай, Сакалеўскім Яўгенам і Лук'янавай Марыяй пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Ільініч Наталлі Валянцінаўны.

Каштоўнасць яе ў тым, што аўтары апыталі жыхароў вёскі Паддзягцярня і сваякоў Алены Рыгораўны. Гэта ўнікальная інфармацыя, бо ніхто з даследчыкаў лёсу Мазанік і забойства Кубэ яшчэ ніколі не рабіў гэтага.

Падрабязнасці

____________________________________________

05.02.2009г.

Зялёны маршрут "Талькаўскія скарбы"

Маршрут распрацаваны краязнаўчым гуртком Талькаўскай школы.

Зялёны маршрут - гэта шляхі прыроднай і культурнай спадчыны, пракладзеныя ўздоўж "зялёных калідораў" - рэк, гістарычных гандлёвых шляхоў, прыродных калідораў.

Падрабязнасці

____________________________________________

06.01.2009г.

Свята

1-ае месца заняў 6-ы клас. Журы прызнала іх паведамленне пра нашых славутых землякоў Ждановіч Таццяну Аляксандраўну і Ігара Лучанка самымі цікавымі, змястоўнымі і відовішчнымі.

Падрабязнасцi

____________________________________________

29.12.2008г.

Каляды 2008

28 снежня 2008 г., у нядзелю, да нас у Талькаўскую школу прыехалі нашы сябры з Менску - хлопцы і дзяўчаты, якія любяць народныя песні, танцы, абрады.

Разам з імі мы на маршрутцы накіраваліся ў Суцін - шляхецкую вёску, што знаходзіцца на адлегласці 11 кіламетраў ад Талькі.

Падрабязнасці

____________________________________________

23.12.2008г.

Каляды!

             

____________________________________________

18.11.2008г.

Артыкул пра Таццяну Ждановіч

На сайце газеты "Звязда" надрукавалi артыкул "Якуб Колас і дачка лесніка: гісторыя згубленнага здымка", прысвечаны Ждановіч Таццяне, жыхарцы Талькi, цудоўнаму чалавеку, заслужанай доктарцы БССР.

Падрабязнасцi

____________________________________________

17.11.2008г.

Свята “Наш край” адбудзецца ў снежні 2008 г.

Вучням 5-11 класаў прапануем конкурсы:

1.”Мой экспанат для школьнага музея “.

2. “Славутыя людзі майго краю”.


Падрабязнасці

____________________________________________

старонка 1234567891011

 

Талька - слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны,

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,

А трава як лава.

Па грудах дубы, як вежы, -

Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -

Цэлыя брыгады!

І такія іх абліччы,

Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,
качкі і сіваваронкі.

Колькі шуму і гарачкі,

Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы

Вось у гэту Тальку:

Зачаруе, каго хочаш -

Лёню і Натальку.

Якуб Колас

 
павялічыць карту
 

e-mail: talka5@tut.by

тэл. у Тальцы:8(01713) 71 410

маб.тэл.: 8(029) 3 779 959

паштовы адрас: 222813,
в. Талька, Пухавіцкі раён,
Мінская вобласць,
Беларусь

 

Прагноз надвор'я:


Надвор'е ў Беларусі - %D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0


Статыстыка:


Каталог TUT.BY

Калі Вы размясціце спасылку на нашу старонку на сваім інтэрнэт-рэсурсе, мы будзем вельмі ўдзячныя!



Код банэра для размяшчэння на сайце:

   

© 2007