Гэты сайт створаны для тых:
- хто жыве ў нашым краі і хоча жыць тут лепей; - цікавіцца прыродай, гісторыяй краю, навінамі сённяшняга дня; - хоча адпачываць у нашай мясцовасці, хадзіць у паходы, збіраць ягады i грыбы; - займаецца краязнаўствам; - мае патрэбу даць абвестку пра свой бізнес ці гаспадарку; - хоча знайсці аднадумцаў, сяброў.
     краязнаўчы сайт
 
 

____________________________________________

15.10.2008г.

Перадача пра Тальку на радыё “Свабода”

У Тальку прыязджаў журналіст радыё “Свабода” Зміцер Бартосік з мэтаю зрабіць перадачу пра наша мястэчка.

Падрабязнасцi

____________________________________________

06.10.2008г.

Талькаўскі фэст 2008

У гэтым годзе на свята прыехалі Андрэй Мельнікаў з Гомелю, Ганна Чумакова, Аляксей Галіч, Зміцер Сідаровіч з Менску, Мікола Рудакоўскі з Рэчыцы, Ігар Сімбіроў з Асіповічаў, Тацяна Барысік з Магілёва – усе яны нашы госці ўжо не першы раз.

Падрабязнасцi

____________________________________________

17.09.2008г.

Талькаўскі фестываль

Талькаўскі фестываль адбудзецца 5 кастрычніка 2008г.

Пачатак а 12 гадзіне ля мясцовага ДК , а працяг на беразе Талі.

Запрашаем усіх ахвотных паспяваць беларускія песні, пачытаць вершы, патанчыць, палюбавацца нашымі краявідамі (можна нават грыбоў назбіраць:)

Наш фэст - цудоўная нагода святочна адзначыць адыход лета і надыход восені!

Сумаваць дакладна не давядзецца! Прыязджай сам і прывозь сяброў!

Чакаем усіх!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

З гісторыі мерапрыемства

____________________________________________

14.07.2008г.

Аб’ява

На сайт прыйшло пісьмо з Украіны ад Аляксандры, якая шукае інфармацыю пра сваіх дзядоў Булгакаў з Мацеевічаў.

Просім адгукнуцца ўсіх, хто зацікаўлены і ведае што-небудзь пра гісторыю гэтай сям’і у мінулым і сёння.

Нам вядома, што Булгакі былі ўладальнікамі Мацеевічаў, а ў 20 ст. і Блужы. Акрамя таго, на аколіцы Суцін жылі сяляне Булгакі: Станіслаў і Феліцыян, католікі, мелі зямлі па 22 і 14,5 дзесяцін. Нашчадкі іх сёння жывуць у Суціне і Тальцы.

Падрабязнасцi

____________________________________________

21.05.2008г.

Збіраемся ў паход

“Па Коласавых мясцінах Пухавіччыны”

Маршрут: Талька – Стража –Загібелька - возера Грымячае – Талька – Арэшкавічы – Гарадзішча – Блужскі Бор – Балачанка – Вусце – Падбярэжжа – Блонь (Траецкая царква, раённы краязнаўчы музей) – Мар’іна Горка (філіял раённага музея) – Талька.

Паход 3х-дзённы: 26-27-28 мая.

Запрашаем усіх ахвотных!

____________________________________________

14.05.2008г.

Конкурс

Увага! Увага! Увага!

Запрашаем кiраўнiкоў школьных "Еўраклубаў" і ўсiх выкладчыкаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб сучаснай Еўропе прыняць удзел у пятым рэспублiканскiм камандным конкурсе школьнiкаў.

"Што я ведаю пра Еўропу?"

Падрабязнасцi

____________________________________________

06.05.2008г.

Свята Юр’я ў Тальцы

Наш Юр’я прыехаў сёлета на сівой кабыле і мы пайшлі за ім па вуліцы, спяваючы песні пра вясну.

Падрабязнасцi

____________________________________________

20.04.2008г.

6 мая ў Тальцы ладзіцца Юр’я

Юр’я – свята першага выгану кароў у поле.

У праграме:

абрад выгану каровы ў двары,

святочнае шэсце па вёсцы на выган,

вогнішча з абрадавай стравай - яечняй – ў полі,

юр’еўскія песні, гульні і скокі!

____________________________________________

07.04.2008г.

Экскурсія ў горад Гродна

7 красавіка вучні і настаўнікі нашай школы ездзілі на экскурсію ў горад Гродна. Па дарозе мы наведалі Лідскі замак і Мураванку-Маламажэйкаўскую царкву-крэпасць.

Падрабязнасцi

____________________________________________

старонка 1234567891011

 

Талька - слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны,

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,

А трава як лава.

Па грудах дубы, як вежы, -

Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -

Цэлыя брыгады!

І такія іх абліччы,

Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,
качкі і сіваваронкі.

Колькі шуму і гарачкі,

Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы

Вось у гэту Тальку:

Зачаруе, каго хочаш -

Лёню і Натальку.

Якуб Колас

 
павялічыць карту
 

e-mail: talka5@tut.by

тэл. у Тальцы:8(01713) 71 410

маб.тэл.: 8(029) 3 779 959

паштовы адрас: 222813,
в. Талька, Пухавіцкі раён,
Мінская вобласць,
Беларусь

 

Прагноз надвор'я:


Надвор'е ў Беларусі - %D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0


Статыстыка:


Каталог TUT.BY

Калі Вы размясціце спасылку на нашу старонку на сваім інтэрнэт-рэсурсе, мы будзем вельмі ўдзячныя!



Код банэра для размяшчэння на сайце:

   

© 2007