Гэты сайт створаны для тых:
- хто жыве ў нашым краі і хоча жыць тут лепей; - цікавіцца прыродай, гісторыяй краю, навінамі сённяшняга дня; - хоча адпачываць у нашай мясцовасці, хадзіць у паходы, збіраць ягады i грыбы; - займаецца краязнаўствам; - мае патрэбу даць абвестку пра свой бізнес ці гаспадарку; - хоча знайсці аднадумцаў, сяброў.
     краязнаўчы сайт
 
 

____________________________________________

27.03.2008г.

Гуканне вясны ў Тальцы!

Агу-у-у, вясна!

Сёння ў Тальцы гукалі вясну.

Падрабязнасцi

____________________________________________

26.03.2008г.

Збіраем экскурсію ў Гродна!

Паездка плануецца на 12 красавіка.

Кошт 45 тыс.рублёў. Гэта плата за дарогу на мікрааўтобусе і экскурсійнае абслугоўванне.

Пры жаданні магчымы заезд у г.Ліду, у Сынкавічы, Маламажэйкава ці на Аўгустоўскі канал.

____________________________________________

09.03.2008г.

Каралева законаў або што такое Канстытуцыя?

Конкурс-гульня на гэту тэму адбудзецца паміж вучнямі 9-11 класаў да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка.

Падрабязнасцi

____________________________________________

07.03.2008г.

Гукаем вясну ў Тальцы 27 сакавіка!

Што ў праграме:

Абход вёскі, віншаванне з вясной з адорваннем птушкамі і булкамі,спяванне вяснянак.

Абрад гукання вясны ў школьным садзе.

Спальванне Марэны.

Гульні, скокі праз вогнішча.

Запрашаем усіх ахвотных!

____________________________________________

31.01.2008г.

Фота знайшлося!

Знайшлося фота Суцінскай каплічкі! Яго даслаў на сайт Крэс Віктар з Менску . Матуля Віктара Панятоўская Марыя Віктараўна родам з Суціна. Фота зроблена ў 2000 годзе. Падрабязнасці

____________________________________________

24.01.2008г.

Шукаецца фота.

На сайт прыйшло пісьмо ад Дзяніса Салаша, які просіць даслаць, калі ў каго захавалася, фота Суцінскай каплічкі, якая згарэла 2 гады таму. Шаноўныя землякі! Можа хто з суцінцаў можа дапамагчы? Мы таксама былі б рады займець такое фота.

____________________________________________

12.01.2008г.

"Гісторыя вачыма хатняга фатографа" - вынікі.

Грамадскае аб'яднанне "Блізкая гісторыя" падвяло вынікі конкурса па гісторыі для школьнікаў Беларусі "Гісторыя вачыма хатняга фатографа".

Вучаніца 11 класа нашай школы Камароўская Марына атрымала дыплом ІІ ступені за сваю працу "Фатаграфія - жывая гісторыя"

Падрабязнасці

____________________________________________

04.01.2008г.

Дзякуем!

3 студзеня вучні 5-7 класаў ездзілі ў Тэатр юнага гледача на прэм'еру спектакля "Шчаўкунчык", а назаўтра старшакласнікі паглядзелі ў Купалаўскім "Паўлінку". Вельмі спадабалася!

Гэтыя паездкі дапамог ажыццявіць наш фундатар Лосеў Валянцін Мікалаевіч, кіраўнік кампаніі "Чысты бераг". Вялікі яму дзякуй!

Падрабязнасці

____________________________________________

30.12.2007г.

Віншуем усіх гасцей з Калядамі, Божым Нараджэннем і Новым 2008 годам!

Жадаем моцнага здароўя, аптымізму, натхнення ў працы на карысць Бацькаўшчыны і асабістага шчасця.


30 снежня талькаўскія краязнаўцы калядавалі ў вёсцы Суцін.

Падрабязнасці

____________________________________________

старонка 1234567891011

 

Талька - слаўная рачушка,

Грунт яе пясчаны,

Бераг мяккі, як падушка,

Дзірваном засланы.

Луг квяцісты па узбярэжжы,

А трава як лава.

Па грудах дубы, як вежы, -

Паглядзець цікава

А буслоў тых і не злічыш -

Цэлыя брыгады!

І такія іх абліччы,

Бы вядуць нарады.

Тут і чаплі, гусі,
качкі і сіваваронкі.

Колькі шуму і гарачкі,

Спеву і гамонкі!

А звярніце вашы вочы

Вось у гэту Тальку:

Зачаруе, каго хочаш -

Лёню і Натальку.

Якуб Колас

 
павялічыць карту
 

e-mail: talka5@tut.by

тэл. у Тальцы:8(01713) 71 410

маб.тэл.: 8(029) 3 779 959

паштовы адрас: 222813,
в. Талька, Пухавіцкі раён,
Мінская вобласць,
Беларусь

 

Прагноз надвор'я:


Надвор'е ў Беларусі - %D0%A2%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BA%D0%B0


Статыстыка:


Каталог TUT.BY

Калі Вы размясціце спасылку на нашу старонку на сваім інтэрнэт-рэсурсе, мы будзем вельмі ўдзячныя!



Код банэра для размяшчэння на сайце:

   

© 2007