на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                          краязнаўчы сайт
 



Іосіф Жыновіч

Іван Шаціла

Якуб Колас

Алесь Макарэвіч

Міхась Скрыпка

Ларыса Кароткая

Таццяна Ждановіч

Алена Мазанік

 

Ларыса Кароткая

Кароткая Ларыса Лявонцьеўна - літаратуразнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Працавала настаўніцай Талькаўскай СШ
у 50-я гг.

Ларыса Лявонцьеўна нарадзілася ў 1919 г. у вёсцы Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна. Бацька - Лявонцій Кандратавіч працаваў фельчарам, а маці - медсястрой. Пасля заканчэння Мінскага педінстытута (1938) і да Вялікай Айчынай вайны выкладала рускую і беларускую мовы ў Астрашыцкім Гарадку. У час вайны ўдзельніца антыфашысцкага падполля ў акупаваным Астрашыцкім Гарадку, партызанка брыгады "Штурмавая". Пасля вайны працавала ў школе, у 50-я гг. - у Талькаўскай СШ. У 1955-1957 гадах аспірантка філалагічнага факультэта БДУ. Затым выкладчыца, дацэнт таго ж факультэта. Маці Варлена Бечыка. Варлен Бечык (1939-1985) - літаратурны крытык, літаратуразнаўца, лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1987, пасмяротна). Аўтар манаграфій пра А. Куляшова "Шлях да акіяна" (1984), "Беларуская савецкая лірыка" (1979), артыкулаў пра Я. Купалу, У. Хадыку, А. Дудара, П. Броўку і інш. Варлен Бечык жыў у Тальцы, вучыўся ў Талькаўскай школе ў 50-я гг.

Ларыса Кароткая - аўтар 9 манаграфій, больш 100 навуковых артыкулаў. Сферай яе навуковых інтарэсаў з'яўляецца старажытная беларуская і руская літаратура. Выступае з артыкуламі пра сучасную беларускую літаратуру. Жыве ў Мінску.

Успамінае Ларыса Аляксандраўна Тужык, былая вучаніца Л. Кароткай: "Ларыса Лявонцьеўна выкладала ў нас беларускую мову і літаратуру. Здзіўляла ў ёй высокая адукаванасць, эрудыцыя ў літаратуры і ў жыцці. Выразна праяўлялася імкненне нашай настаўніцы раскрыць маральны бок літаратурнага твора. Яна хацела, каб з нас выраслі сапраўдныя асобы, людзі з высокай мараллю. Многа расказвала пра падзеі з уласнага жыцця, а ёй было што расказаць - у час вайны Ларыса Лявонцьеўна была падпольшчыцай, партызанкай.

Бацька Ларысы Лявонцьеўны працаваў у Тальцы фельчарам, быў чалавек паважаны. Сын - Варлен Бечык вучыўся ў нашым класе, потым ён стаў вядомым літаратурным крытыкам. На жаль, вельмі рана памёр. Жылі Кароткія ў тым доме, дзе цяпер жывуць Бортнікавы. Калі Ларыса Лявонцьеўна стала працаваць ва універсітэце, то бацьку яна забрала ў Мінск".

уверх