на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                        краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

   Каляды

    Каляды сцэнарый

Калядныя песні

Каляды 2007

Каляды 2008


Гуканне вясны

Юр'я

Купалле

Беларускія народныя гульні

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"






Каляды ў Суціне, 2003 год




Каляды ў Суціне, 2007 год

 

Каляды ў Тальцы

Сцэнарый абрада




Падрыхтоўка да свята.

1.Трэба вырабіць Калядную Зорку, маскі калядных персанажаў : Казы, Мядзведзя, Кабылы, Цыгана і іншых.

2.Развучыць калядныя песні.

3.Распрацаваць сцэнарый свята, размеркаваць ролі і развучыць іх.

4.Развучыць ці паўтарыць гульні: "Баяры", "Цяцерка", "Явар",
танцы:"Юрачка","Падыспань","Кракавяк" і іншых.

Дзеючыя асобы:

Пачынальнік, Цыганкі, Каза, Спеўны гурт, Павадыр казы, Звезданоша з каляднаю зоркаю, Мядзведзь, Павадыр Мядзведзя, Цыган, Кабыла

Калядаванне

Ідучы па вуліцы калядоўшчыкі спяваюць:

"На двары чорна хмара ўецца",

"Ой дзе ж мы ходзім",

а зайшоўшы на двор:

"Добры вечар таму, хто ў гэтым даму".

Калі нехта з гаспадароў выходзіць на ганак, уперад выходзіць Пачынальнік.

Пачынальнік: Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! А ці рады вы нам?

Гаспадар: Рады, рады!

Пачынальнік: То і вы нам да парады! Дазволіш, гаспадар, Каляду заспяваці ці так Калядзе даці?

Гаспадар: Хачу, каб заспявалі!

Звезданоша:

А ўчора з вячора засвяціла зора,

А Божая Маці сына нарадзіла,

Мы прыйшлі, каб павіншаваць вас з Божым Нараджэннем.

Спяваюць кант "Неба і зямля"

Павадыр Казы :

Мы не самі ідзём,

Казу з сабой вядзём.

Ідзём з далёкага краю,

З-пад самага раю.

Ну-ка, козачка, паскачы,

Гаспадарам на новае лета,

На добры ураджай!

Гучыць песня "Го-го-го, каза".

Каза скача, потым валіцца на падлогу і прыкідваецца мёртвай.

Павадыр Казы: Стамілася наша козачка з далёкай дарогі, упала, прапала.Трэба даць ёй на кожны ражок піражок, а на хвасток сала шматок.

Гаспадар ідзе за пачастункам калядоўшчыкам, а яны

Cпяваюць песню "На нова лета радзі , Божа, жыта"

Гаспадар прыходзіць з пачастункам.

Павадыр казы:

Устань, козанька, расхадзіся, нашаму гаспадару нізка пакланіся.

Пакланіся ўсім: і старым, і маладым,

Закладай свае рогі, падбірай свае ногі.

З гэтай хаты выхадзі, бяду-гора вынасі.

Каза падымаецца і кланяецца.

Павадыр Мядзведзя:

Мы не самі ідзём,

Мядзведзя з сабой вядзём.

Мядзьведзь у нас вучоны,

Кіем ахрышчоны.

Вучыўся ў Смаргонскай Акадэміі

Ведае многія навукі,

Паказвае цікавыя штукі.

-Ну, Мішка, пакажы, як сын гаспадароў у школу збіраецца.

-А як сусед з працы вяртаецца?

-Як гаспадынька мужа сустракае?

-Як гаспадыня да калядаў рыхтуецца?

-Што гаспадыня робіць, калі гаспадар з хаты сыходзіць?

-Як гаспадар дровы коле?

-А як сусед да гаспадыні заляцаецца?

Мішка ўсё паказвае жэстамі.

Павадыр Мядзведзя: Ну, малайчына Мішка, гаспадарам пакланіся.

Мядзведзь кланяецца .

Пачынальнік: Мы ведаем, што ў нашага гаспадара сынок - разумнік ёсць.

Зараз мы праспяваем для яго песню .

Спяваюць песню "Бегла старожа з чыстага поля".

Пачынальнік:

Ведаем мы, што ў пана гаспадара дачушка ёсць,

А прыгажунька , нібы каліна красная.

Выйдзі, павярніся, нам, калядоўшчыкам, пакланіся.

Выходзіць дачка.

Cпяваюць песню "Ой чыя то дачка".

Пачынальнік:

Табе, прыгажунечка, песня спета.

Песня спета ды насупраць лета,

Каб вялікая расла, ды замуж пайшла,

Бацьку з маткай вяселлем страсла .

Выходзіць Цыган з Кабылаю.

Цыган:

Я таксама не адзін хаджу,

Кабылу з сабой ваджу.

Кабыла мая зусім маладая,

Аж тры зубы ў роце мае,

Як пачуе ў хаце сала,

Пачынае іржаць, як дурная.

Цыган: Ну, ці ёсць у гэтай хаце сала?

Кабыла іржэ.

Цыган :

Гаспадар, купі маю кабылу.

Гаспадар:

А што яна рабіць умее?

Цыган: Ой, ды яна ўсё робіць.

Можа ваду піць,

Можа са мною ў госці хадзіць,

Можа сена есці,

Можа са мною песні пеці.

Cпяваюць песню "Юрачку".

Цыган з Кабылаю танчаць.

Гаспадар: Добра, купляю тваю Кабылу.

Цыган: Ну вось, Манечка, прадаў я цябе.

Кабыла б'е Цыгана. Цыган уцякае ад Кабылы:

Ой, ня біся, не прадам я цябе.

Цыганкі прапануюць гаспадарам паваражыць па руцэ ці на картах,прадказваюць ім шчаслівыя падзеі ў гэтым годзе.

Калядоўшчыкі прамаўляюць пажаданні гаспадарам:

- Будзь, Ваша, здаровы,

Як рыжык баровы.

Майце торбу грошай,

Жывіце ў раскошы,

Збожжа поўны клеці,

Павагу ў свеце,

Усяго даволі,

А бяды- ніколі!

- А ці добра мы табе ,пан гаспадар, зрабілі?

Мы жа ж твае нівачкі ўсе пазалацілі!

- Судзі,Божа, гэтыя святы праважаці

Ды і новых дачакаці!

- А Каляда паехала далей

Ніводнага двара не мінаючы,

Са святам усіх вітаючы.

Калядоўшчыкі выходзяць з хаты, пры гэтым

спяваюць песню: "Ой, дзе ж мы ходзім, дзе пахаджуем".

уверх