на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                       краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

   Гуканне вясны

Гуканне вясны сцэнарый

    Гуканне вясны песнi

Гуканне вясны 2008

Гуканне вясны 2009


Каляды

Юр'я

Купалле

Беларускія народныя гульні

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"






















 

Гуканне вясны


адбудзецца 30 сакавіка.


У праграме: вяснянкі, абход вёскі, вогнішча са спальваннем Марэны, гульні, танцы.

Пачатак у 12 гадзін ля школы.

Запрашаем усіх ахвотных!




Вяснянкі

1. Вол бушуе - вясну чуе - 2р.

Вол бушуе - вясну чуе

Воран крача - сыру хоча. У-у

Дзеўка плача - замуж хоча.

Не крач воран - нажарэшся

Не плач дзеўка- нажывешся.


2. Ой,чырачка - пташачка,

Не залетай далечка - У-у.

Не залетай далечка,

Не занось майго венчыка.

Бо мой венчык - барвенчык,

Бо ён ужо мне патрэбчык.


3. Вясна-вясна на калочку - 2р.

Не напрала на сарочку.

Вясна-вясна на прыпечку

Не напрала на світэчку.

Вясна- вясна да й на печы

Не напрала ды й на плечы

Вясна -вясна ў калітцы

Не напрала на спадніцы

Вясна-вясна дай на ганку

Не напрала на вышыванку.


4. Пумажы, Маці, нам вясну гукаці

Божа дай ,Божа дай,

Божа пумажы (паўтор)

Зарадзі,,Божа, жыта густыя

Жыта густыя, каласістыя

Хоць адзін колас дык на ўвесь голас

Хоць адно зярно, дык на ўсе гумно.

Харашо вясной (карагод)

1. Харашо вясной да поле чыстае

Вой лі, вой люлі да поле чыстае

Муравой травой да поле ўкрашана

Ўсё цвяточкамі да ўсё душыстамі

А ранняй вутраю да прымаражу я

Ад сырой зямлі да жыта краснае,

К небу чыстаму да падымаецца

Залатой (і) колас (і) да расцвітаецца

Залатой (і) колас (і) да наліваецца

Залатой (і) колас (і) да паспяваецца.


2. У полі, у полі, гэй на раздоллі

Зеляно, зеляно віно,

у нядзелю рана суджано

(паўтараецца пасля кожнага радка)

У полі, у полі сівы конь ходзіць,

Сівой-вароны, хораша ўбраны

Хто ж яго спаймаў, хораша ўвабраў,

Сеў да паехаў да й на цесця двор

Да той Аленкі, сьлічнай паненкі.


3. Дзякуй Богу, што вясна прыйшла - 2р.

Я малода каля жыта пайшла

Расці жыта караністае

Караніста лапушыстае

Каб у трубы пакачалася

Каб я малада нажалася

І снапочкаў нанасілася.

Багаславі, Божа, Прачыстая Маці,

Вясну загукаці, зіму замыкаці.

Лета ў карэце, зіма ў вазочку

Па белым сняжочку.


4. Ой, у полі, у полі пава лятала

Лелёй, лелёй, лелёй, лёй!

(пасля кожнага радка)

Пава лятала, пер'е раняла,

Усё пушыстая, залацістая

А тым слядочкам Танечка ішла,

Пер'е збірала, у рукавок клала.

З рукаўка брала, вянок зьвівала,

А звіўшы вянок, пайшла ў танок,

Правую руку міламу дала,

Другую руку свёкру падала.


Жавароначкі, прыляціце


1. Жавароначкі, прыляціце,

Вясну красную прынясіце

Каб сонейка засвяціла,

Каб сьнег белы растапіла,

Каб садзікі расквяціла. Гу-у


2. Жавароначкі, прыляціце,

Зямлю-матухну абудзіце

І дожджыкам напаіце,

Каб травачкі нарасьціла,

Каб волікаў накарміла. Гу-у


3. Жавароначкі, прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце,

А зімачку прыбярыце,

Бо зімачка надаела -

Нам хлебчыкі пераела.


Мядуніца (карагод)


Мядуніца,мядуніца лугавая ,

Ой,лугавая.

Чом ня пахнеш,

чом ня пахнеш па усім лузе,

Ой, па ўсім лузе.

Як мне пахнуць,

як мне пахнуць па ўсім лузе.

Ой, па ўсім лузе!

Стары бабы, стары бабы прысядзелі,

Ой, прысядзели.

Маладухі, маладухі прыстаялі,

Ой, прыстаялі.

Красны дзеўкі,

красны дзеўкі прыскакалі,

Ой, прыскакалі.

Малы дзеткі, малы дзеткі прытапталі,

Ой, прытапталі.

уверх