![]() |
|||||||||||
| |||||||||||
![]() Талькаўскі фэст Фэст 2007 |
7 кастрычніка 2007 года ў Тальцы сёмы раз прайшоў
На жаль, не прыехалі дзіцячыя гурты, паэты з літаратурнага аб'яднання "Мар'інка", бо ўлады забаранілі свята ў клубе на той падставе, што гэта масавае мерапрыемства, і трэба было падаць заяўку за 15 дзён. Таму фэст прайшоў трошкі ў іншым фармаце, чым планавалася. Прыехалі толькі тыя, хто не спужаўся забароны: моладзь з Мар'інай Горкі, з Мінска, Магілёва, Асіповічаў, Пінска, Рэчыцы, Салігорска. Спяваў свае песні бард Андрэй Мельнікаў з Гомеля, іграў на дудзе і спяваў Зміцер Сідаровіч: "Ваяры", "Ясна панна мая", "Тры жалуды", а моладзь падпявала і танчыла народныя танцы. Чытала свае вершы паэтка Таццяна Барысік з Магілёва, спявалі Аляксей Галіч, Мікола Рудакоўскі, Ганна Чумакова, Ігар Сімбіроў. Прайшло свята на гістарычным месце: у лесе, на той палянцы, дзе ў пачатку 1930-х гадоў стаяла "стража" - хата-леснічоўка, дзе летаваў з сям'ёй Якуб Колас. Не перашкодзілі фэсту кароткачасовы дождж, а таксама машыны, што ездзілі па Тальцы следам за гасцямі. Адна з іх стаяла ля хаты арганізатараў з самага ранку, а дзве суправаджалі нас да маста праз Таль. уверх![]() |
||||||||||