на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                       краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Гісторыя

Фэст 2007

Фэст 2008

Фэст 2009

Фэст 2010

Фэст 2011

     Фэст 2012

Фэст 2013

Фэст 2014

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"









 

Талькаўскі фэст - 2012

Сёлетняе наша свята было адметнае тым, што сіноптыкі, дзякуй Богу, памыліліся: увесь тыдзень давалі прагноз надвор'я на нядзелю, 7 кастрычніка, з дажджом і ветрам (што вельмі засмучала і стрымлівала мяне ў запрашэнні гасцей, асабліва з дзеткамі), а дзень прыйшоў, як на заказ, - светлы, сонечны, цёплы, па-восеньску прыгожы…

Дарога да "стражы" - месца, дзе стаяла леснічоўка Волеся Булавацкага
і жыў Якуб Колас.
Ганна Чумакова прэзентуе сваю новую кніжку вершаў "Мой анёл прысніў мяне…" Андрэй Мельнікаў - чалавек, што прыдумаў наша свята.
Паэтка Тацяна Барысік з Магілёва ў гэтым годзе стала сябрам сапраўднага саюза пісьменнікаў. Віншуем! Міхась Булавацкі пераклаў на беларускую вершы Уладзіміра Высоцкага - атрымалася выдатна!
Эдуард Адамовіч з Мінска чытае свае вершы на Талькаўскім фэсце ўпершыню. Паэт з Мар'інай Горкі Уладзімір Рунцэвіч чытае свае дасціпныя вершы.
                 
Самы маленькі ўдзельнік свята.         Знайшоў нестандатны ракурс.         
Гульня "Баяры". Гульня "Шуляк".
Андрэй Мельнікаў "Раннім сонечным раннем"
Ганна Чумакова "Спявай разам з намі"
уверх