на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                       краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

    2004

2009

памятка

Cвята "Наш край"

 

Краязнаўчая канферэнцыя
"Вайна вачыма маіх аднавяскоўцаў"

Мэты канферэнцыі

Вучыць дзяцей уменню збіраць інфармацыю ў людзей, якія жывуць побач, запісваць яе, абагульняць, бачыць у лёсах родных людзей, аднавяскоўцаў Гісторыю.

Выхоўваць павагу, спагаду да людзей сталага ўзросту, жаданне дапамагаць ім, пачуццё любові да свайго краю і людзей.

Падрыхтоўка канферэнцыі

З удзельнікамі краязнаўчага гуртка за 2 месяцы да назначанага тэрміну мы распрацавалі план падрыхтоўкі і павесілі аб'яву. У ёй кожнаму з 5 да 11 класаў мы прапанавалі запісаць успаміны не менш чым 4-х асоб, якія помняць Вялікую Айчынную вайну: франтавіка, партызана, таго хто жыў на акупаванай тэрыторыі, быў вывезены ў Германію.

У кнізе "Памяць. Пухавіцкі раён" мы прапанавалі вывучыць матэрыялы пра вайну, таксама экскурсаводы склалі графік наведвання школьнага краязнаўчага музея вучнямі 5-11 класаў з мэтаю напомніць яшчэ раз пра падзеі вайны ў Тальцы.

На 2-гім этапе - асэнсавання - сабраныя звесткі трэба абагуліць у выглядзе сачыненняў, эсэ, артыкулаў ці нават навуковых прац.

Мы прапанавалі наступныя прыкладныя тэмы гэтых прац:

Талькаўскае маладзёжнае антыфашысцкае падполле,

Партызанскі рух у нашым краі,

Бой за талькаўскі мост,

Вызваленне Талькі Чырвонай Арміяй,

Пра што расказваюць помнікі ў Тальцы (Арэшкавічах, Каменцы, Мацеевічах),

Акупацыйны рэжым у Тальцы,

Талькаўскі Халакост,

Лёс майго дзеда (бабулі) у той вайне.

На 3-цім, творчым, этапе мы прапанавалі жадаючым увасобіць свае ўражанні, атрыманыя ў час збору інфармацыі, у выглядзе вершаў, сцэнак, песень, танцаў,малюнкаў. Пры гэтым мы разумелі, што да гэтага этапа дойдуць далёка не ўсе ўдзельнікі.

Вельмі важным момантам з'яўляецца таксама заахвочванне актыўных удзельнікаў канферэнцыі. Калі ёсць спонсары, можна арганізаваць для пераможцаў экскурсію, паездку ў тэатр, кіно. Мы яшчэ саматугам зрабілі "Дыплом" для найбольш актыўных удзельнікаў канферэнцыі.

Пры макетаванні "Дыплома" была выкарыстана фатаграфія 1941 года - дзеці гуляюць у валейбол на дварэ Талькаўскай школы.

Дарэчы, гэтую фатаграфію мы ўбачылі ў жыхаркі в. Слабодка Кульбіцкай Тамары Мікалаеўны, калі хадзілі да яе запісваць успаміны.

На падрыхтоўчым этапе мы сабралі ўспаміны 32-х асоб. Пры гэтым з дзецьмі хадзілі кіраўнік краязнаўчага гуртка, класныя кіраўнікі, а старэйшыя дзеці рабілі запісы самі. Для тых, хто збіраў успаміны, была падрыхтавана памятка.

Што атрымалася

Канферэнцыя прайшла 4 снежня 2004 года ў Талькаўскай школе.

5 і 7 класы адолелі толькі 1-ы этап - запіс успамінаў.

Вучні 6 класа падрыхтавалі паведамленне "Бой за талькаўскі мост".

8 клас, акрамя запісу ўспамінаў, падрыхтаваў 2 паведамленні: "Талькаўскае маладзёжнае антыфашысцкае падполле", "Вызваленне Талькі Чырвонай Арміяй".

9 клас зрабіў паведамленне на тэму "Талькаўскі Халакост", жартоўную сцэнку "Талькаўскі бой", Турбан Наталля напісала верш пра вайну.

Пузына Ягор выступіў з цікавым эсэ "Лёс чалавека" пра Яна Віктаравіча Корзюка. Кратэнка Аня запісала жартаўлівыя ўспаміны з часоў вайны свайго дзеда Лабоды Анатоля Сцяпанавіча, якому тады было 10-13 гадоў.

10 клас падрыхтаваў абагульненне "Акупацыйны рэжым у Тальцы" і ўсе разам яны расказалі пра гэта ля карты-схемы Талькі. Пры гэтым мы пачулі шмат новай цікавай інфармацыі.

11 клас расказаў пра партызанскія атрады, якія дзейнічалі ля Талькі, праспяваў ваенныя песні .

уверх