![]() |
|||||
| |||||
![]() Краязнаўчая канферэнцыя памятка |
Памяткадля таго, хто збірае ўспаміны пра Вялікую Айчынную вайну 1. Будзь уважлівы і добразычлівы. 2. Пастарайся дамовіцца пра сустрэчу за 2-3 дні. 3. Будзь тактоўным: калі чалавек не хоча гаварыць на гэту тэму, перавядзі размову на іншае. 4. Абавязкова запытай і занатуй наступную інфармацыю: 1) Прозвішча, імя, імя па бацьку рэспандэнта. 2) Год і месца нараджэння. 3) Бацькі, браты і сёстры. 4) Дзе і калі вучыўся. 5) Дзе быў у час вайны: на фронце, у партызанах, на акупаванай тэрыторыі, вывезены ў Германію. Запішы назвы ваенных фарміраванняў, родаў войскаў, атрадаў, вёсак і гарадоў. 6) Якія падзеі вайны асабліва запомніліся. 7) Што памятае рэспандэнт пра падзеі ў Тальцы, Арэшкавічах. 8) Як астатнія з сям'і перажылі вайну. 9) Узнагароды. 10) Як жыў і чым займаўся пасля вайны. Сям'я. 5. Не забудзь падзякаваць свайго субяседніка за гутарку. Прапануй сваю дапамогу ў хаце ці ў двары. уверх![]() |
||||