на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                       краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

    Мэты і асноўныя напрамкі работы

Раздзелы экспазіцыі

Цікавыя экспанаты і матэрыялы

Экскурсіі

Артыкул Клеванца

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"

 

Краязнаўчы музей
Гісторыя і час стварэння музея

Краязнаўчы музей Талькаўскай школы быў адчынены ў 1982 годзе намаганнямі вучняў і настаўнікаў. Кіраўніком музея тады была Сідаровіч Валянціна Маісееўна, дырэктарам школы Аляшкевіч Флор Віктаравіч.

Мэты і асноўныя напрамкі работы

Мэта музея - выхаванне будучых грамадзян Беларусі сродкамі краязнаўства.

Напрамкі працы:

1) Папаўненне фондаў музея новымі экспанатамі. Для гэтага на штогадовым свяце "Наш край" праводзім выставу-конкурс новапрынесеных рэчаў, узнагароджваем усіх вучняў, якія прынеслі новыя экспанаты.

2) Падрыхтавана і працуе група вучняў-экскурсаводаў па кожнаму з раздзелаў.

3) Штогод праводзім турыстычны паход з мэтаю вывучэння роднага краю: "Па Коласавых мясцінах Пухавіччыны", "Па старых сядзібах і храмах Пухавіччыны", "Па археалагічных помніках Талі і Свіслачы", "Дарогамі паўстанцаў 1863 года" і інш. Вынікі даследаванняў афармляюцца ў выглядзе альбомаў.

4) Вучні-краязнаўцы ўдзельнічаюць у агульнабеларускіх конкурсах: "Лепшы турыстычны маршрут", "Дзень Зямлі", "Мой радавод", "Чарнобыль - мой боль", "Блізкая гісторыя", "Халакост" і інш.. Амаль усе працы узнагароджаны дыпломамі.

5) Збіраем і запісваем легенды нашага краю аб паходжанні назваў вёсак, урочышчаў, а таксама песні, абрады, складаем тапанімічныя карты нашых урочышчаў.

6) Рыхтуем і ладзім каляндарныя абрадавыя святы: Каляды, Гуканне вясны, Юр'я ў Тальцы, Суціне.

7) Складзены гісторыі разбураных святынь нашага краю: Блужскай Успенскай царквы, касцёла св. Антонія на Сарафінавай гары, Мацеевіцкай царквы Іллі-Прарока.

8) Удзельнічалі ў археалагічных раскопках, што праводзіла НАН Беларусі ў 2002 г. ў Арэшкавічах. Знойдзеныя экспанаты НАН перадала ў школьны музей, на яе аснове быў створаны археалагічны раздзел.

9) З 2001 года праводзім у ДК і на беразе Талі ў першую нядзелю кастрычніка Талькаўскі фестываль, на які запрашаем дзіцячыя фальклорныя калектывы, паэтаў, бардаў.

10)Штогод праводзім свята "Наш край", на якім падводзім вынікі краязнаўчых даследаванняў за год у розных формах і па розных тэмах: "Славутыя людзі нашага краю", "Паўстанне 1863 года ў Ігуменскім павеце", "Легенды нашага краю", "Гісторыя нашых вёсак", "Гісторыя школьніцтва", канферэнцыя "Вайна вачыма маіх аднавяскоўцаў" і інш..

11)Працягваю працаваць у НГАБ над пошукам і апрацоўкай дакументаў па тэмах "Талька і наваколлі", "Паўстанне 1863 г. у Ігуменскім павеце".

12)Як вынікі краязнаўчых даследаванняў выдалі ў 2004 годзе краязнаўчы нарыс "Талька і наваколлі", а ў 2006 - буклет "Талька".

уверх