на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                       краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Мэты і асноўныя напрамкі работы

    Раздзелы экспазіцыі

Цікавыя экспанаты і матэрыялы

Экскурсіі

Артыкул Клеванца

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"

 

Раздзелы экспазіцыі: кароткая характарыстыка

1-ы раздзел: "Этнаграфічны". Тут сабраныя прылады працы, адзенне, посуд, хатняе начынне нашых продкаў у ХІХ-ХХ ст..

2-гі раздзел: "Археалагічны": карта краю з нанесенымі на ёй археалагічнымі помнікамі, крэмневыя прылады працы, кераміка і іншыя рэчы, знойдзеныя вучнямі ў час археалагічных раскопак у Арэшкавічах, экспедыцый па археалагічных помніках, а таксама адзіночныя знаходкі з Мацеевічаў, Талькі, Арэшкавічаў, Блужы.

3-ці раздзел: "Святло далёкага мінулага" уключае стэнды з інфармацыяй пра прыроду, легенды, гісторыю мястэчка Талька, храмы нашай мясцовасці, славутых людзей, кнігі, падораныя нашаму музею пісьменнікамі, якія нарадзіліся, жылі ці прыязджалі ў Тальку: Пятром Рунцом, Алесем Бачылам, Алесем Карлюкевічам, Аляксандрам Капусціным, Уладзімірам Арловым і інш..

4-ты раздзел: "У гады ліхалецця" змяшчае матэрыялы пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў нашым краі: падпольны антыфашысцкі рух у Тальцы, трагедыю талькаўскіх яўрэяў, партызанскія атрады ў нашай мясцовасці, вайсковы рыштунак і зброю, асабістыя рэчы, успаміны і фота удзельнікаў вайны, спіс загінуўшых з Талькаўскага сельсавета.

уверх