на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                       краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"

Гісторыя

     Свята 2007

Свята 2008

Свята 2009

Свята 2010

 

Свята "Наш край" адбудзецца 8 снежня 2007 года.

Прапануем прыняць удзел у конкурсах:

1. "Мой экспанат для школьнага музея".

2. "Малыя вёскі майго краю".

Трэба знайсці цікавую інфармацыю пра прыроду, гісторыю, людзей, рамёствы, запісаць песні, легенды гэтай вёсачкі. Вы можаце выбраць для вывучэння адну з названых вёсак: Слабодка, Рудня, Дзям'янаўка, Насыцк, Церабуты, Лявонаўка, Чароты, Блужскі Бор, Малінаўка, Лявонаўка, Яноўка, Ленінск.

3. "Маршрут экскурсіі па нашаму краю".

Трэба намаляваць маршрут, знайсці цікавыя звесткі пра выбраныя аб'екты і скласці тэкст, што ты будзеш гаварыць як экскурсавод. Можна зрабіць экскурсію тэатралізаванай, аздобіць яе вершамі, песнямі, фотаздымкамі. Экскурсія можа быць аглядная ці тэматычная. Ты можаш прыдумаць тэму экскурсіі сам ці ўзяць адну з прапанаваных:

"Храмы нашай мясцовасці", "Па Коласавых сцежках нашага краю", "Дарогамі паўстанцаў 1863 года", "Пра што расказваюць помнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны ў маёй вёсцы", "Па археалагічных помніках Талі і Свіслачы", "Талька - яўрэйскае мястэчка", "Суцін - шляхецкая аколіца", "Прадпрыемствы майго мястэчка", "Талька - край лясоў і балот", "Водныя аб'екты майго краю", "Рака Таль (Свіслач) расказвае"і іншыя.

4. "Старыя фатаграфіі".

Прынесці старыя фота з сямейнага альбома, апісаць, пра што яны расказваюць.

5. "Прадпрыемствы нашай мясцовасці".

Трэба даведацца гісторыю ўзнікнення аднаго з прапанаваных прадпрыемстваў, якую прадукцыю ці паслугі яно робіць людзям, колькі чалавек там працуе, якія планы ёсць у калектыва. Можна прыдумаць рэкламу прадукцыі ці расказаць пра добрых працаўнікоў гэтага прадпрыемства.

Чыгунка, пільня, лясніцтва, прафілакторый, бальніца, аграфірма "Верасень", ферма ў Арэшкавічах, магазіны, пошта, клуб, бібліятэка.

Літаратура для падрыхтоўкі:

"Памяць". Пухавіцкі раён.

"Талька і наваколлі".

Уся цікавая інфармацыя, што мы збяром па гэтых конкурсах, будзе размешчана на школьным краязнаўчым інтэрнет-сайце talka.info. Пераможцы і актыўныя удзельнікі будуць узнагароджаны прызамі, паездкай у тэатр, для іх будзе арганізаваная экскурсія ў горад Гродна.



Свята "Наш край" адбылося!



5 клас прадстаўляе Слабодку 11 клас прадстаўляе сваю экскурсію
На свяце Песня пра Арэшкавічы

Падведзены вынікі краязнаўчых спраў за 2007 год у выглядзе пяці конкурсаў.

Дзякуй усім, хто рыхтаваўся і прымаў удзел!

Уся вартая інфармацыя, што была сабраная, ў бліжэйшы час будзе размешчана на сайце. З'явяцца новыя закладкі: "Маршруты экскурсій", "Фальклёр", "Малыя вёскі", папоўніцца "Фотагалерэя", "Прадпрыемствы".

1. Аж 4 экспанаты перадала ў школьны музей вучаніца 11 класа Марцінчык Наста. Усе яны арыгінальныя, у добрым стане. Малайчына! Прыгожы льняны абрус з карункамі прывезлі з Насыцка вучні 10 класа, яго перадала ў музей 97-гадовая жыхарка гэтай вёскі Шырко Любоў Аляксандраўна.

2. Цікавую экскурсію па краю падрыхтавалі 10-класнікі: "Прадпрыемствы Талькі", прычым зрабілі яе ў вершаванай форме, у папяровым і электронным варыянтах. 11 клас прадставіў цікавую распрацоўку па тэме "Па археалагічных помніках Талі і Свіслачы", а вучні 9 класа зрабілі мультымедыйную прэзентацыю "Па Коласавых сцежках Пухавіччыны".

3. Вывучаючы малыя вёскі, краязнаўцы ажыццявілі этнаграфічныя экспедыцыі ў 6 паселішчаў: запісалі ўспаміны, зафатаграфавалі цікавых людзей і аб'екты, аформілі сабраныя звесткі ў альбомы. 5 клас нават прыдумаў і паставіў сцэнку пра пачутае, а 6-класнікі запісалі ў Дзям'янаўцы ад Шпак Ганны Вікенцьеўны народную песню "Прала-прала кудзеліцу" і паспрабавалі спець яе. Дзяўчаты з 11 класа даведаліся вельмі важны факт: калі і чаму узніклі такія вёскі, як Малінаўка, Лявонаўка, Калінаўка, Яноўка.

4. З прадпрыемстваў краю пад увагу вучняў трапілі бальніца, чыгунка, бібліятэка, лясніцтва і ферма ў Арэшкавічах. Уся інфармацыя змястоўная, цікавая, шмат новага - прыдасца для музея і сайта.

5. Самы значны дадатак атрымае "Фотагалерэя"- прынесена шмат старых цудоўных фатаграфій! Шкада толькі , што ў школе няма тэхнічных магчымасцей іх прадэманстраваць.

Усе удзельнікі атрымалі цукеркі, самыя актыўныя - дыскі з беларускай музыкай, дзве групы паедуць у тэатр: Старэйшая на "Сняцца сны аб Беларусі" у Купалаўскі, а малодшая - на "Шчаўкунчыка" у ТЮГ.

уверх