на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                       краязнаўчы сайт
 


Экскурсіі

Краязнаўчы музей

Абрадавыя святы

Паходы па краю

Талькаўскі фэст

Працы вучняў пра край

Чарнобыль у лёсе адной сям'і

Чужы сярод сваіх

Беларуская свабода

Дзікая прырода ў квадраце

Звяно ў ланцугу

  Што я ведаю пра Еўропу

    Конкурс

Дзень першы

Дзень другі

Дзень трэці


Фатаграфія як жывая гісторыя

Талька і наваколлі

Талькаўскія скарбы

Алена Мазанік

Прэзентацыі

Два тыдні для грамадства

С.П. Аляшкевіч

Талькаўскі край у гады вайны

Краязнаўчая канферэнцыя

Cвята "Наш край"




На сустрэчу з вучнямі Талькаўскай
школы прыехала прэс-аташэ пасла
Літвы ў Беларусі
Уавіта Праневічутэ
2006 год.

 

У 2005 годзе каманда Талькаўскай школы ўдзельнічала ў агульнабеларускім конкурсе "Што я ведаю пра Еўропу", заняла прызавое месца, была ўзнагароджана вандроўкай у Літву. Тут артыкул адной з удзельніц каманды пра конкурс і паездку. У скарочаным выглядзе гэты артыкул быў надрукаваны ў газетах "Раніца" і "Наша Ніва".

Што я ведаю пра Еўропу

або прыгоды беларусаў у Літве

Кожны беларус, напэўна, ведае, што наша краіна знаходзіцца ў цэнтры Еўропы. Але што такое гэта Еўропа, Еўрасаюз, шэнгенская зона, НАТО - ведае не кожны.А дзеля таго, каб мы больш даведаліся пра Еўропу, Еўрасаюз і НАТО, пасольствы Польшчы і Літвы на Беларусі арганізавалі конкурс, які так і называецца - "Што я ведаю пра Еўропу".

Фальклорна-краязнаўчы гурток нашай школы пад кіраўніцтвам гісторыка Ільініч Наталлі Валянцінаўны вырашыў паспрабаваць свае сілы.

Прэс-канферэнцыя "Замежны госць"

Конкурс складаўся з трох этапаў. Першы этап - ўнутрышкольны. Нам трэба было ўявіць, што да нас ў школу прыязджае важная дэлегацыя, якая складаецца з прадстаўнікоў краін Еўрасаюзу, - прэзідэнт Францыі Жак Шырак, канцлер Германіі Герхард Шродэр, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тоні Блэр і старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу - каб сустрэцца з вучнямі нашай школы і даць для іх прэс-канферэнцыю. А школьнікі, у сваю чаргу, каб задаць грунтоўныя пытанні, павінны былі добра вывучыць пэўную краіну. Прэс-канферэнцыя прайшла вельмі цікава. Вось некаторыя з пытанняў, што былі зададзены высокім гасцям.

Тоні Блэру. - Чаму Вялікабрытанія так адназначна падтрымала вайну ЗША ў Іраку і паслала туды сваіх салдат? Як вы ставіцеся да таго, што Шатландыя аднавіла свой парламент? У якім стане сёння знаходзіцца праблема Ольстэра?

Да Герхарда Шродэра. - Згодна сацыялагічных апытанняў у 2002 годзе працэс стварэння ЕС падтрымлівалі 59% немцаў, а ў 2003 - толькі 46%. Чаму адзіная Еўропа трывожыць немцаў? Нядаўна ў час сустрэчы з сябрамі СДПГ невядомы чалавек наблізіўся да Вас і даў Вам аплявуху. Як гэта стала магчыма? Можа, канцлер Германіі мае не вельмі добрую ахову? Наколькі вострай сёння ў Германіі ёсць праблема фашызму? Наколькі распаўсюджана гэта ідэя сярод моладзі? Што яе жывіць? Германія з'яўляецца буйнейшым гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі. Яна займае 2-ое месца пасля Расіі ў гандлёвым абароце РБ. Як Вы ацэньваеце стан адносін паміж РБ і Германіяй? Што ім замінае? Ці могуць яны палепшыцца?

Да Жака Шырака.- Чаму Францыя не падтрымала ЗША ў вайне з Іракам?

Нам стала вядома, што ў 2004 г. у Францыі абмяркоўвалася прапанова аб адмене святкавання Троіцы як выхаднога дня ў агульнанацыянальным маштабе.Чаму гэта патрэбна? Якое рашэнне было прынятае?

Я прачытала, што ў Францыі плануецца прыватызацыя натуральных манаполій прамысловасці, як "Газ дэ Франс", "Электрысіці дэ Франс", "Эр дэ Франс", "Тэлеком". Чым выклікана неабходнасць гэтага кроку?

У смі прайшло паведамленне, што ў Францыі прыняты закон аб абароне французскай мовы. Што пагражае французкай мове - мове 60-мільённай нацыі?

Нядаўна баевікі ў Іраку ўзялі ў заложнікі 2-х французскіх журналістаў. Яны патрабавалі адмены прынятага ў Францыі закона аб забароне насіць вучням у школе рэлігійную сімволіку, у тым ліку хустку хіджаб. Чаму у Францыі быў прыняты такі закон?

Францыя - адна з краін-лідэраў ЕС. Канечне, добра французам, якіх 59 млн., ці немцам, якіх яшчэ больш, агітаваць за ЕС - вялікія па колькасці нацыі будуць панаваць у Еўразвязе. А ці няма небяспекі для такіх малых краін, як Люксембург, Данія, Ірландыя, Партугалія згубіцца сярод вялікіх і багатых?

Да Старшыні Еўракамісіі. Што добрага ёсць у Еўрапейскім Саюзе?

Якія праблемы ёсць у ЕС? Ці няма небяспекі для малых народаў страты сваёй нацыянальнай адметнасці?

29 кастрычніка 2004 года ў Рыме на Капіталійскім узгорку была падпісана лідэрамі 25 дзяржаў Канстытуцыя ЕС. Гэтай падзеі папярэднічаў цяжкі працэс - 2,5 гады тэкст Канстытуцыі абмяркоўвалі, узгаднялі. Цяпер на працягу 4-х гадоў - да 2009 г. кожная з 25 краін ЕС будзе зацвярджаць Канстытуцыю. Чаму працэс складвання Саюза такі складаны, марудны?

Што новага ў Канстытуцыі ЕС у параўнанні з тымі правіламі, што дзейнічаюць зараз?

Ці ёсць у Канстытуцыі ЕС права выхаду з Саюза?

Еўрасаюз сябе палічыў. У 25 краінах ЕС жыве 380,8 млн. чалавек. За год насельніцтва павялічылася на 1,3млн. З іх толькі 300 тыс. натуральны прырост, а 1 млн. - імігранты. Вось такая неспрыяльная дэмаграфічная сітуацыя вымалёўваецца. Калі так будзе працягвацца, то, напэўна, хутка сярод жыхароў Еўропы будуць пераважаць негры, арабы, туркі, афганцы... Што робіцца ў ЕС, каб гэтага не здарылася?

Якія ўзаемаадносіны ЕС з Беларуссю? Што трэба , каб іх палепшыць?

Вось такія вострыя пытанні былі зададзены высокім гасцям. Адказы на іх былі хоць і ім-

правізаваныя , але вельмі грунтоўныя па змесце і проста бліскучыя па форме. Часам прэс-канферэнцыя набывала дыскусійны характар - напрыклад, па пытаннях адносін Беларусі з ЕС . Ролю "замежных гасцей" сыгралі вучні старэйшых класаў Гнядая Ксенія, Пузына Ягор, Ільініч Дар'я і настаўнік геаграфіі Бяляеў Мікалай Юр'евіч

Справаздачу пра гэту прэс-канферэнцыю мы даслалі ў аргкамітэт конкурсу і каманда нашай школы з 5 чалавек - Наталлі Адамовіч, Марыны Камароўскай, Ягора Пузыны, Ганны Кратэнка і Дар'і Ільініч - была запрошана на другі этап конкурсу.

Конкурс у пасёлку Чысць

Адбылася гэта падзея ў Чысцінскай школе Маладзечанскага раёна.

Другі этап быў больш складаны, таму і падрыхтоўка да яго была значна цяжэйшая. Амаль у кожнай вобласці быў свой паўфінал, ў якім удзельнічалі ад 4 да 6 каманд. Аўтарытэтнае журы выбірала пераможцаў. У 2 этапе каманды павінны былі прадставіць сябе, візітоўку любой краіны ЕС, расказаць пра славутых беларусаў, якія былі звязаны з Еўропай і адказаць на даволі складаныя пытанні пра ЕС. Каманда, якая, на думку журы, будзе лепшай і набярэ большую колькасць балаў, атрымоўвала падарунак - вандроўку ў Польшчу. Відовішча было на ўзроўні сапраўдных артыстаў, знаўцаў палітыкі, эканомікі, культуры краін Еўропы.Тут можна было пабачыць тэатральныя прадстаўленні ў вершаванай форме і ў прозе, сапраўдныя нямецкі танец, пачуць грэчаскія, іспанскія, нямецкія, італьянскія, ну і, канешне, беларускія песні. Можна было даведацца шмат новага пра краіны Еўропы - і гэта ўсё толькі з візітовак. Пра палітычны лад, эканамічнае становішча, знешнюю і ўнутраную палітыку ЕС цікава было пачуць з астатніх раўндаў. Гледзячы на ўдзельнікаў, цяжка было сказаць, што ўсе яны вучні 8-11 класаў. Здавалася, што гэта сапраўдныя прафесіяналы. Каманда нашай ( Талькаўскай ) школы прадстаўляла Германію. Нашымі сапернікамі былі каманды з Маладзечна, Барысава і пасёлка Чысць.

Напрыканцы турніру мы са слязьмі на вачах, зразумелі, што да перамогі нам не хапіла нейкіх паўбала.Перамаглі чысцінцы, яны і атрымалі галоўны падарунак. А нас чакаў сюрпрыз. Журы аб'явіла, што для такіх каманд, як наша, таксама існуе прыз - вандроўка у Літву. Гэты прыз прадставіла пасольства Літвы ў Беларусі. Нашай радасці не было межаў. Нам паведамілі, што журы вельмі спадабалася наша прадстаўленне Германіі і яны запрашаюць нас у фінал, каб паказаць іншым узор візітоўкі. Дамоў мы ехалі акрыленыя перамогай. Мы доўга не маглі ўявіць - мы едзем у Вільню, старажытную сталіцу ВКЛ ! Вандроўка была назначана на 10-12 чэрвеня. Радасныя чаканні, падрыхтоўка дакументаў, зборы - час цягнуўся так марудна...

Але ж вось 10 чэрвеня - і наша падарожжа пачалося! Вандроўка складалася з 3 дзён, уключаючы прыезд і ад'езд.

уверх