на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                       краязнаўчы сайт
 



крынiчка Кiпячка

возера Грымячае






Слухаем звон.
Кажуць, што калі
прыкласць вуха да зямлі і
прыслухацца, то можна пачуць з-пад зямлі звон той
царквы.
Фота 2006г.

 

Крынiчка Кiпячка




Кіпячка - гэта невялікая крынічка, што б'е з-пад высокага берага Свіслачы. Калі глядзіш на гэты ключ, то здаецца, што вада кіпіць. Пра Кіпячку расказваюць вось такую легенду. Многа-многа гадоў, а можа, і стагоддзяў назад, калі яшчэ па рацэ Свіслачы плавалі на суднах - вялікіх ладдзях, на яе высокім беразе стаяла царква. Была яна белая, высокая, з вострымі вежачкамі наверсе. Кажуць, злыя людзі пачалі бурыць царкву. Тады зямля раскалолася і царква правалілася скрозь зямлю. Зямля схавала яе. А на месцы царквы стала біць крынічка. Вада "кіпіць" і невялічкім ручайком сцякае ў Свіслач. Вада празрыстая, чыстая, вельмі смачная. Яна доўга захоўваецца дома.

Людзі лічаць гэтае месца святым і ахоўваюць яго. Існуе звычай: хто ўпершыню наведвае Кіпячку, павінен кінуць у яе манетку на шчасце.

Запісала гэтую легенду ў Арэшкавічах Валянціна Мурашка. Такія легенды пра горад, замак, царкву, што праваліліся, пра закапаныя скарбы ёсць сведчанне таго, што тут некалі жылі людзі і побач знаходзіцца гарадзішча, селішча ці курганны могільнік. Даследчыкі-археолагі, пачуўшы падобную легенду, ведаюць: побач з гэтым месцам можна шукаць археалагічны помнік. Сапраўды, ля самай Кіпячкі знаходзіцца курган, а ля вёскі Вялікае Поле - селішча.

уверх