на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                          краязнаўчы сайт
 


Пачаткі

Талькаўская школа

Суцінская школа

Мацеевіцкая школа

Школа ў Арэшкавічах

Настаўнікі

 

Школа ў Арэшкавічах

3-ці клас Арэшкавіцкай школы. Фота 1972 г.

Арэшкавіцкае аднагадовае народнае вучылішча было заснавана ў 1912г. У 20-я гг. школа знаходзілася ў доме Янкі Сухоцкага, які бясплатна ахвяраваў сваю маёмасць на патрэбы арэшкаўскай дзятвы.

Настаўнікам у 1921 г. быў Пётр Паўловіч, 1894 года нараджэння, родам з вёскі Барок Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1923г. на сродкі жыхароў пачалі будаваць новую школу. З 1926г. настаўнікам стаў Ярмак Мікалай Лявонавіч, якога з сям'ёй перавялі з Суціна. У Арэшкавічах ён працаваў аж да 1946г. За некалькі год да вайны Арэшкавіцкая чатырохгадовая школа была пераведзена ў сямігодку.

У пасляваенны час у в. Арэшкавічы была сямігадовая школа, а потым васьмігадовая. Дырэктарам доўгі час працаваў Прохар Нічыпаравіч Пятруша, а затым Людміла Сяргееўна Мартынчык - настаўніца рускай мовы i літаратуры. Настаўнікамі таксама былі: Барыс Іосіфавіч Пашкоўскі выкладаў матэматыку, Вера Іванаўна Стаўрова - беларускую мову i літаратуру, Леанід Сцяпанавіч Мартынчык - працу i фізкультуру, Антаніна Пятроўна Старавойтава - хімію, біялогію і геаграфію, Антаніна Іванаўна Пашкоўская вучыла пачатковыя класы, Сямён Яфімавіч Кац - нямецкую мову, Яўген Стаўроў - матэматыку i фізіку. Вольга Фёдараўна Ліннік працавала прыбіральшчыцай з 1946г. аж да 1983-га.

У 1983г. школа была зачынена, а арэшкавіцкія дзеці сталі ездзіць у Тальку.

Таццяна Баешка, 8 клас

Матэрыял цалкам узяты са школьнай газеты "Талька" № 2, што выйшла ў 2002г., да 90-годдзя Талькаўскай школы. Падрыхтавана газета была вучнямі і настаўнікамі, а выдадзена пры падтрымцы "Павятовай газеты" і цэнтра "Супольнасць".

уверх