на галоўную    фотагалерэя   гасцёўня                          краязнаўчы сайт
 


Пачаткі

Талькаўская школа

Суцінская школа

Мацеевіцкая школа

Школа ў Арэшкавічах

Настаўнікі

 

Мацеевіцкая школа

Да таго, як адкрылі школу ў вёсцы Мацеевічы, дзяцей вучылі па хатах. Дакладная дата заснавання Мацеевіцкай школы невядомая. Але вядома, што ў 20-я гг. яна ўжо была чатырохкласная i знаходзілася на ўскраіне вёскі Мацеевічы, на Слабадзе. Ужо ў 30-я гг. яе перанеслі ў маёнтак пана Булгака.

У 30-я гады настаўнікамі былі: Дылеўская, Міралевіч, Пармон, Лёва Мендэлевіч, Падзвінскі.

У час вайны школа некаторы час працавала - дырэктарам быў Франц Скіндэр, а настаўніцай Ганна Якімчык.

Пасля вайны школа стала сямігодкай i размяшчалася ў 13 пакоях дома Булгака. У той час у школе было каля 130 вучняў.

У 1933 г. пачынала сваю вучобу ў Мацеевіцкай школе Старадубец Соф'я Пятроўна. Яна ўспамінае, што да вайны ў гэтай школе працавала настаўніцай Камінская Ядвіга Іосіфаўна - дачка хатынца Іосіфа Камінскага. Памятаеце гэтае імя? Гэта адзіны жыхар вёскі Хатынь на Лагойшчыне, што выратаваўся. Ядвіга Камінская трагічна загінула там, бо вярнулася ў час вайны з Мацеевічаў да бацькоў у Хатынь. Вось такая незвычайная сувязь Мацеевічы - Хатынь.

Мікалай Пятровіч Радзюк успамінае: "Калісьці ў гэтым будынку жыў пан Булгак, тут быў двухпавярховы дом пана з высокім ганкам, хлеў, чатырохкватэрны будынак для слуг, на тэрыторыі ўладання была сажалка, цудоўны сад у 90 сотак i бровар".

Мацеевіцкую школу зачынілі ў 1976 г. Мацеевіцкія дзеці пайшлі вучыцца ў Тальку, а потым у Суцін. А цяпер зусім няма дзяцей у Мацеевічах, засталіся адны пенсіянеры.

Шкада, што цяпер будынак школы знаходзіцца ў паўразбураным стане, а з 1997 года яго пачалі расцягваць людзі.

Аляксандра Кайдунова, 5 клас

Матэрыял цалкам узяты са школьнай газеты "Талька" № 2, што выйшла ў 2002 г., да 90-годдзя Талькаўскай школы. Падрыхтавана газета была вучнямі і настаўнікамі, а выдадзена пры падтрымцы "Павятовай газеты" і цэнтра "Супольнасць".

уверх